https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пераможцаў конкурсу "Беларускі салавей" назавуць 18 студзеня, іх павіншуе сын Змітрака Бядулі


Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў літаратурнага конкурсу "Беларускі салавей", прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі, пройдзе 18 студзеня ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, паведамілі ва ўстанове культуры.
Літаратурны конкурс праходзіў у час праекта "На хвалі часу, у плыні жыцця" і быў аб`яўлены восенню мінулага года Нацыянальнай бібліятэкай пры ўдзеле газеты "Літаратура і мастацтва", "Настаўніцкай газеты", часопіса "Бярозка", Вялікага тэатра, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача і іншых.

"У праекце прынялі ўдзел 827 чалавек. Конкурс стаў папулярным сярод шырокай аўдыторыі дзяцей і дарослых з розных куткоў Беларусі. Ён нават прыцягнуў увагу замежных удзельнікаў", - расказалі ў бібліятэцы.

Пачэсным госцем мерапрыемства стане сын Змітрака Бядулі Яўхім Плаўнік. Ён падтрымліваў творчую ініцыятыву, сачыў за развіццём конкурсу і знаёміўся з работамі ўдзельнікаў. "Віншаванні ад такога цікавага чалавека стануць адным з лепшых і найбольш каштоўных падарункаў для гасцей і ўдзельнікаў урачыстасці", - упэўнены ва ўстанове.

Пераможцаў чакаюць памятныя падарункі і віншаванні ад інфармацыйных партнёраў конкурсу. Пасля мерапрыемства ўдзельнікаў чакае экскурсія па бібліятэцы.

10 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.01.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:104
 
Ключевые слова:
Литература Конкурс НББ Змітрок Бядуля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме