https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Ёлка жаданняў» выканае мары маленькіх жыхароў Брэста


13 студзеня ў Брэсце адбудзецца фінал дабрачыннага марафону «Ёлка жаданняў», арганізаванага Брэсцкім абласным камітэтам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў рамках акцыі «Цуды на Каляды».
Хлопчыкам і дзяўчынкам, якія змагаюцца з цяжкімі хваробамі, паверыць у навагодні цуд і выканаць іх самыя запаветныя жаданні, дапамогуць добрыя чараўнікі — моладзь БРСМ прадпрыемстваў і арганізацый Брэста.

Нагадаем, 30 чырвоных рукавічак — сімвал акцыі «Цуды на Каляды» — упрыгожылі «Ёлку жаданняў» у Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры яшчэ 16 снежня. Кожная чароўная рукавіца — ліст Дзеду Марозу, у якім юныя брастаўчане з абмежаванымі магчымасцямі расказваюць пра сябе і свае мары, захапленні творчасцю, пра тое, што любяць збіраць лега, маляваць і рабіць вырабы. У кожным лісце дзеці шчыра жадаюць усім здароўя, сяброў і дабра.

Напярэдадні Старога Новага года казачная атмасфера, гульні з Дзедам Марозам і Снягуркай, песні і гульні ў «Ёлкі жаданняў» чакаюць нашых маленькіх сяброў.

Арганізатары акцыі выказваюць падзяку ўсім неабыякавым калектывам і прадпрыемствам, якія прынялі ўдзел у марафоне дабра.

Сяргей Расолька
Звязда, 12 студзеня 2022
 
Дата публикации:12.01.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:164
 
Ключевые слова:
Брэст Благотворительность БРСМ Акция Цуды на каляды Новый год
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме