https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Страта вобраза гераічнага мінулага вядзе дзяржаву да катастрофы і пазбаўляе народ будучага


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11-га студзеня на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп".
У час выступлення кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць берагчы памяць народа, гістарычную праўду, не дапускаць фальсіфікацыі лёсавызначальных для краіны падзей.

"Перш за ўсё я маю на ўвазе, вядома ж, Вялікую Перамогу. Страта вобраза гераічнага мінулага вядзе дзяржаву да катастрофы і пазбаўляе народ будучага. Менавіта таму 2022 год мы аб`явілі Годам гістарычнай памяці", - растлумачыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта добрая нагода для ўсіх яшчэ раз асэнсаваць тысячагадовы цярністы шлях народа да незалежнасці і ўласнай дзяржаўнасці.

"Скласці разам усе старонкі нашай няпростай гісторыі: і гераічныя, і трагічныя. Вызначыцца з пантэонам нацыянальных герояў, яшчэ раз паглядзець на падручнікі гісторыі, надаць новы імпульс краязнаўству, прадоўжыць работу па захаванні помнікаў архітэктуры. Данесці да свету праўду аб генацыдзе беларускага і іншых народаў на тэрыторыі нашай краіны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы абавязаны гэта зрабіць. Перш за ўсё для нашых дзяцей і ўнукаў. Яны павінны ведаць цану міру і свабоды, якія здабываліся многімі пакаленнямі потам і крывёю", - падкрэсліў Прэзідэнт.

11 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.01.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:96
 
Ключевые слова:
Год исторической памяти
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме