https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У дзень нараджэння народнага артыста, заснавальніка ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна міністр культуры Анатоль Маркевіч сустрэўся з дачкой музыканта Марынай Мулявінай


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе міністэрства.
На сустрэчы ў Мінкультуры таксама прысутнічалі кіраўнік ліцейнага дома "Дубровін" (Екацярынбург, Расія) Іван Дубровін і музыказнаўца, аўтарка кнігі "Беларуская эстрада. Настальгічны дывертысмент. Гісторыя эстрады Беларускай дзяржаўнай філармоніі. 1930-1980-я гады" Вольга Брылон. 

"На сустрэчы з цеплынёй успаміналі заснавальніка ансамбля "Песняры". Быў адзначаны яго вялікі ўклад у нацыянальнае музычнае мастацтва. Уладзімір Мулявін быў адметны асаблівым стылем, які змог дапоўніць і ўзбагаціць народную песенную творчасць і эстрадную музыку", - падкрэслілі ў ведамстве.

Анатолю Маркевічу перадалі юбілейны медаль, выраблены ліцейным домам "Дубровін", якім таксама быў выкананы ў бронзе помнік народнаму артысту, устаноўлены ў Мінску на бульвары імя Мулявіна за Беларускай дзяржаўнай філармоніяй.

"Гэта першы медаль, прысвечаны заснавальніку ансамбля "Песняры". На медалі з латуні - яго партрэт. У аснове - здымак вялікага музыканта, зроблены вядомым фатографам сябрам Уладзіміра Мулявіна Міхаілам Маругам, і выслоўе музыканта", - расказалі ў прэс-службе.

Сёння ўрачыста ўсклалі кветкі да помніка знакамітаму музыканту. У цырымоніі ўдзельнічалі міністр культуры Анатоль Маркевіч, генеральны дырэктар Белдзяржфілармоніі Аляксандр Нікіта, мастацкі кіраўнік філармоніі Юрый Гільдзюк і супрацоўнікі Музея Уладзіміра Мулявіна.

У памяць аб творчасці вялікага музыканта сёння ўвечары ў Белдзяржфілармоніі пройдзе "Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна", дзе прагучаць лепшыя кампазіцыі "Песняроў". Пачатак у 19.00.

12 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.01.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:96
 
Ключевые слова:
Владимир Мулявин Песняры Эстрада
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме