https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская дзяржава функцыянуе ў інтарэсах усіх, а не ў інтарэсах выбраных


Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.
Напярэдадні абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання. У кожнага беларуса ёсць магчымасць выказаць сваю прапанову.

"Я вылучыў бы тры асноўныя моманты, якія прысутнічаюць у праекце Канстытуцыі. Гэта перш за ўсё відавочная дэкларацыя абароны кансерватыўных каштоўнасцей і нацыянальнай дзяржавы. І гэта адказ, хутчэй, на геапалітычныя працэсы, якія сёння адбываюцца ва ўсім свеце: калі транснацыянальныя карпарацыі, глабальныя фінансава-прамысловыя колы спрабуюць знішчыць ролю нацыянальных дзяржаў для таго, каб набыць кантроль над усёй міжнароднай супольнасцю, - сказаў Андрэй Савіных. - Другое пытанне, якое вельмі важнае, гэта пераразмеркаванне паўнамоцтваў. Па сутнасці, мы яўна бачым паглыбленне прынцыпу раздзялення ўлад, дзе Прэзідэнт будзе перш за ўсё адказваць за бяспеку і выкананне Канстытуцыі, а Савет Міністраў будзе валодаць усёй паўнатой улады для прыняцця эканамічных рашэнняў. Гэта дасць магчымасць скараціць дыстанцыю прыняцця рашэнняў і павысіць эфектыўнасць функцыянавання эканомікі".

Важны момант - замацаванне статусу Усебеларускага народнага сходу як органа народаўладдзя. "УНС дасць нам магчымасць дэталёва абмяркоўваць узаемаадносіны паміж рознымі сацыяльнымі слаямі і сацыяльнымі групамі, выпрацоўваючы тым самым вельмі важны баланс у грамадстве, баланс інтарэсаў розных сацыяльных груп, фактычна ствараючы ў пэўнай ступені палітычную гармонію і з`яднанне беларускай палітычнай нацыі ў цэлым, - падкрэсліў парламентарый. - Беларусь захоўвае сябе як сацыяльную дзяржаву, паколькі і эканоміка, і дзяржава функцыянуюць у інтарэсах усіх, а не ў інтарэсах выбраных. І гэта зусім відавочна з`яўляецца сур`ёзнай вартасцю беларускай дзяржаўнай сістэмы. Мы будзем і далей захоўваць гэты прынцып - грамадства, якое прадастаўляе ўсім сваім грамадзянам роўныя шанцы на поспех у жыцці. Але пры гэтым яшчэ хачу падкрэсліць, што ўводзіцца таксама і важны прынцып сацыяльнай адказнасці грамадзяніна. У нас вельмі многія грамадскія механізмы выбудаваны на прынцыпе салідарнасці. А гэта патрабуе адпаведных адказных паводзін і ад кожнага грамадзяніна паасобку. Сацыяльная адказнасць - гэта, калі хочаце, адваротны бок медаля сацыяльнай дзяржавы".

28 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:133
 
Ключевые слова:
Конституция Всенародное обсуждение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме