https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спеваку Уладзіміру Правалінскаму прысвоена званне народнага артыста Беларусі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Заслужанаму артысту Беларусі спеваку Уладзіміру Правалінскаму прысвоена званне народнага артыста Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 509, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 снежня.

Указам таксама прысвоены іншыя ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Так, звання заслужанага артыста ўдастоены саліст ансамбля песні і танца ўнутраных войскаў МУС Аляксандр Аўраменка.

Званне заслужанага дзеяча культуры прысвоена намесніку дырэктара па навуковай рабоце мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" Ларысе Бібік, заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі - дырэктару прадпрыемства "Саўгас "Рачкавічы" Мікалаю Красуцкаму, заслужанаму майстру спорту - інжынеру аддзялення сувязі і апавяшчэння пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Мікіце Уколаву.

23 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:149
 
Ключевые слова:
Награждение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме