https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзед Баюн, Весялінка і Сплюша: у Віцебску прадставяць лялек, якія размаўляюць на беларускай мове


У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрыўся 23-га снежня выставачны праект калекцыянераў Алены і Алега Карпіцкіх "А ў дзяцінства зазірнуць так хочацца", паведамілі ва ўстанове.
На выставе прадставяць лялек, гульні і цацкі часоў СССР.

"Дарослыя змогуць у думках вярнуцца ў свет свайго дзяцінства, панастальгіраваць, падзяліцца з дзецьмі ўспамінамі, а юныя госці трапяць у зімовую казку. На вернісажы адбудзецца сустрэча з дзіцячым аўтарам Ірынай Токаравай", - расказалі ў музеі.

Адметнасцю выставы стануць лялькі ручной работы, якія размаўляюць на беларускай мове, праекта "Лялька.Бай" ад Цэнтра дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. У абласным музеі прадставяць трох персанажаў. Гэта Дзед Баюн, які расказвае беларускія казкі, прыгажуня Весялінка, якая з пяшчотай у голасе выконвае народныя песні, Сплюша - засыпае пад калыханку. Унутры лялек устаноўлены невялікія калонкі, якімі можна кіраваць са смартфона. Праект "Лялька.Бай" у 2020 годзе заявіў аб сабе на конкурсе "100 ідэй для Беларусі", а таксама стаў адным з пераможцаў рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў. Беларускі інавацыйны фонд выдзеліў аўтарам больш за Br15 тыс.

Выстава будзе працаваць да 23 студзеня.

23 снежня 2021, Віцебск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:146
 
Ключевые слова:
Віцебск Выставка Беларуская мова Коллекция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме