https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Камітэта дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У самыя складаныя перыяды айчыннай гісторыі чэкісты абаранялі суверэнітэт і незалежнасць Радзімы, праяўляючы дастойны прыклад патрыятызму, стойкасці і мужнасці. Прадаўжаючы слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў, вы рашуча процістаіце сучасным выклікам і пагрозам бяспецы краіны, дзейнічаеце на папярэджанне для захавання стабільнасці і адзінства нашага грамадства", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што з`яднаны, баяздольны калектыў КДБ і ў далейшым будзе з гонарам выконваць усе пастаўленыя задачы.

Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі. "Вы ўвасабляеце непарыўную сувязь пакаленняў, з`яўляецеся ўзорам афіцэрскай чэсці і адданасці абавязку", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

20 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:166
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Спецслужбы Праздники Беларуси Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме