https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспазіцыя «Дружбы праменні: Якуб Колас і Казахстан» адкрыецца 22 снежня ў Мінску


У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа рыхтуюць экспазіцыю «Дружбы прамені: Якуб Колас і Казахстан». Прэзентацыя праекта адбудзецца 22 снежня, паведамілі ў музеі класіка.
«Якуб Колас высока цаніў традыцыі казахскага народа. Цераз Казахстан праходзіў шлях сям’і Міцкевічаў падчас эвакуацыі ва Узбекістан, класіку даводзілася бываць там у перыяд Вялікай Айчыннай вайны», — расказалі ў музеі.

Беларускі пясняр быў знаёмы з многімі паэтамі Казахстана. З імі ён сустракаўся падчас з’ездаў і іншых публічных мерапрыемстваў. Ён асабіста ведаў класіка казахскай літаратуры Сабіта Муканава. У асабістай бібліятэцы Якуба Коласа была яго кніга «Сыр-Дар’я».

На 70-гадовы юбілей Якубу Коласу ад імя пісьменнікаў Казахстана была прыслана віншавальная паштоўка на рускай мове, а вядомы паэт Таір Жарокаў падарыў яму мужчынскі нацыянальны халат і цюбецейку. Цяпер гэта экспанаты фондаў музея, якія пакажуць на выставе. У экспазіцыі можна знайсці экзэмпляр кнігі Якуба Коласа «Вершы», падпісаны паэтам Каліжанам Бекхожыным. «Гэтая кніга — яскравы прыклад цесных сувязей айчыннага класіка і казахскіх мастакоў слова», — дадалі ў музеі. Некаторыя творы беларускага паэта перакладзены на рускую мову.

У адкрыцці экспазіцыі прымуць удзел прадстаўнікі пасольства Казахстана ў Беларусі, вядомыя літаратары і перакладчыкі, нашчадкі Якуба Коласа. Таксама прагучаць музычныя кампазіцыі на словы класіка, паэтычныя творы на трох мовах: беларускай, казахскай і рускай. Пачатак мерапрыемства ў 15.00.

Звязда, 20 снежня 2021
 
Дата публикации:20.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:125
 
Ключевые слова:
Казахстан Музеи Беларуси Якуб Колас
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме