https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Віцебску завяршаецца XXXІІ музыкальны фестываль імя Салярцінскага


Сення ў Віцебску апошні дзень XXXІІ фестываля імя Івана Іванавіча Салярцінскага. Традыцыйна ў ім бяруць удзел музыканты і выканаўцы з вялікай літары.
Зоркі сусветнага ўзроўню лічаць за гонар атрымаць запрашэнне на фестываль. Як і вядомыя мастацтвазнаўцы, крытыкі, якія ўдзельнічалі ў навуковых чытаннях. Дарэчы, іх калегам і быў чалавек, якому прысвечаны фестываль з такой багатай гісторыяй.

У сталіцы Прыдзвінскага краю побач з Арт-цэнтрам Марка Шагала знаходзіцца музычнае вучылішча імя Салярцінскага.

Па традыцыі менавіта ў гэтай навучальнай установе 3 снежня — у дзень нараджэння Маэстра — праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя фестывалю. У канцэрце бяруць удзел вучні і выкладчыкі.

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў сёлета ўручыў прэміі «абласнога парламента» навучэнцам дзіцячых школ мастацтваў і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія дэманструюць вялікія поспехі ў вучобе, паспяхова выступаюць у конкурсах.

У філармоніі першай афіцыйнай падзеяй 5 снежня стаў канцэрт пераможцы XV Міжнароднага конкурсу імя П. І. Чайкоўскага, лаўрэата міжнародных конкурсаў Дзмітрыя Маслеева (фартэпіяна) з Расіі. Прагучалі творы Рахманінава, Шастаковіча, Хачатурана, Равеля і Петухова.

Піяніст, між іншым, упершыню выступіў у Беларусі. У шчыльным графіку гастроляў цудам знайшоўся час, каб прыехаць у Віцебск з Мюнхена. Пасля завяршэння яго выступлення ў філармоніі ўдзячная публіка прасіла выступіць на біс і доўга не адпускала са сцэны аднаго з самых запатрабаваных піяністаў у свеце.

10 снежня выступіў Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор, заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў). А кропку ў фестывальным марафоне феерычна паставіў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі, народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 17 снежня 2021
 
Дата публикации:17.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:159
 
Ключевые слова:
Віцебск Фэст культуры Музыка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме