https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзеці і мамы здаровыя. Бежанцы з нованароджанымі выпісаны з радзільні ў Гродне


Бежанак, якія сталі мамамі ў Гродне, і нованароджаных выпісалі з перынатальнага цэнтра. Цяпер яны знаходзяцца ў крызісным пакоі Чырвонага Крыжа.
Сёння ідзе 40-ы дзень для бежанцаў на мяжы. Цяпер яны знаходзяцца ў пункце размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры «Брузгі» непадалёк ад беларуска-польскай мяжы. Усяго тут каля 700 чалавек, немалая частка з якіх жанчыны і дзеці. Трое са змешчаных тут жанчын на днях сталі мамамі. Нарадзіліся дзве дзяўчынкі і хлопчык.

Жанчыны пасля родаў знаходзіліся ў Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры. У клініцы яны правялі каля тыдня.

«Усе пацыенткі выпісаныя ў здавальняючым стане, дзеці — у добрым стане. Дзеці знаходзяцца на грудным гадаванні. Мы сваю медыцынскую місію выканалі. Дзеці і мамы здаровыя», — распавяла загадчыца радавым аддзяленнем Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра Алена Пашэнка.

Бліжэйшы час жанчыны і дзеці правядуць у крызісным пакоі Чырвонага Крыжа для часовага размяшчэння тых, хто мае патрэбу ў дапамозе. Стваралася яна ў свой час як раз для прыёму людзей у такіх выпадках. Як патлумачыла старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі БТЧК Наталля Талкачова, у пакоі створаныя ўсе неабходныя ўмовы для мам і нованароджаных. У тым ліку ёсць ложачка для малых, неабходныя рэчы, на абсталяванай кухні створаны запас прадуктаў. Будзе забяспечаны для мам і малых медыцынскі догляд — два разы на дзень іх будуць наведваць медработнікі. Акрамя таго, ідзе праца над афармленнем дзецям неабходных дакументаў.

Адна з бежанак распавяла, што і яна сама, і дзіця адчуваюць сябе добра. Умовы для мам і дзяцей таксама, па яе словах, створаны камфортныя. Бліжэйшыя дні яны правядуць у крызісным пакоі, далей многае будзе залежаць ад жадання саміх жанчын. Хтосьці з іх думае вярнуцца да мужоў і сем’яў у ТЛЦ, нягледзячы на тое, што там не лепшыя ўмовы для груднічкоў.

Звязда, 17 снежня 2021
 
Дата публикации:17.12.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:124
 
Ключевые слова:
Беженцы Брузгі Нелегальная миграция Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме