https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У пункце размяшчэння бежанцаў у ТЛЦ знаходзяцца каля 800 чалавек


У пункце размяшчэння бежанцаў у ТЛЦ застаюцца больш за 800 чалавек, з іх 200 дзяцей. Аб гэтым паведаміла 15-га снежня старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Ірына Сцепаненка.
Сёння ідзе 38-ы дзень для бежанцаў недалёка ад беларуска-польскай граніцы. Яны забяспечаны ўсім неабходным. Прадаўжаюць работу з імі валанцёры Чырвонага Крыжа і БСЖ.

"Сітуацыя застаецца стабільнай. Наладжана арганізацыя гарачага харчавання, выдача неабходных рэчаў, усе службы і валанцёры працуюць зладжана", - сказала Ірына Сцепаненка. Дзяжураць кругласутачна ў ТЛЦ і медыкі. Па дапамогу за мінулыя суткі звярнуліся 14 бежанцаў.

Прадаўжае БСЖ апекаваць і жанчын з ліку бежанак, якія гэтымі днямі сталі мамамі. Яны разам з нованароджанымі знаходзяцца ў перынатальным цэнтры ў Гродне. "І самі мамы, і дзеткі адчуваюць сябе добра. Учора дастаўлялі ім дапамогу, сёння таксама прывязём прадуктовыя наборы і фрукты, якія вельмі патрэбны любой жанчыне пасля родаў", - адзначыла Ірына Сцепаненка.

Прадаўжае працаваць у ТЛЦ палявая лазня. Сёння ў ёй жаночы і дзіцячы дзень.

15 снежня 2021, Гродна
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:107
 
Ключевые слова:
Брузгі Беженцы Нелегальная миграция Белорусский союз женщин Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме