https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Будзем напружвацца і закупляць абсталяванне". Аляксандр Лукашэнка даручыў прывесці ў парадак Віцебскую абласную бальніцу


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15-га снежня на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці даручыў адрамантаваць абласную бальніцу.
У час нарады ў аблвыканкаме была адзначана няхватка фінансавання ў ахове здароўя. Як падкрэсліў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін, гэта ўплывае на тэрміны рэканструкцыі ўстаноў. Асабліва гэта актуальна для Віцебскай абласной бальніцы: яна пабудавана ў 1980-я гады і з таго часу практычна капітальна не рамантавалася. Кадры ва ўстанове вельмі добрыя, але абсталяванне даўно трэба абнавіць, адзначылі ў аблвыканкаме. Абласны бюджэт з гэтым не справіцца, дадалі там.

"Лічыце і дакладвайце. Абласная бальніца павінна быць абласной. Калі не будзе абласной бальніцы, як лячыць людзей? - спытаў Прэзідэнт. - Гэта нядобра. У нас ужо ў абласных бальніцах праблем практычна няма".

"Будзем напружвацца і закупляць абсталяванне. А палаты, знешні выгляд - гэта ўжо зробіце самі. Упірайцеся, напружвайцеся ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, збірайце грошы, з шапкай хадзіце па вобласці, але гэта хаця б зрабіце. А з абсталяваннем пастараюся дапамагчы, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Вы ведаеце: лішніх грошай няма. Але тым не менш гэта галоўнае: калі мы цяпер не прымем меры па насычэнні нармальным абсталяваннем нашых бальніц, сучаснымі лякарствамі нашых бальніц - заўтра гэта адгукнецца. Людзей лячыць трэба".

15 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.12.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:74
 
Ключевые слова:
Віцебск Областная больница Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме