https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пражыўшы вельмі кароткае жыццё, загінулыя пры выкананні воінскага абавязку лётчыкі Андрэй Нічыпорчык і Мікіта Куканенка і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк пакінулі найярчэйшы след у гісторыі Беларусі


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 17-га снежня на цырымоніі ўручэння вышэйшых дзяржаўных узнагарод сем`ям загінулых герояў.
"Неверагодная цырымонія. Калі сумленна, мне вельмі цяжка нешта гаварыць. Я думаў аб гэтым. Усё добрае ўжо сказана. Усё, што маглі добрыя людзі, пажадалі ўжо. Але апошнім часам я ўсё часцей задумваюся (можа, таму, што звяртаю шмат увагі на гэта) - пакідаюць нас вельмі шмат сапраўдных патрыётаў нашай краіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўспомніў мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга, які нядаўна пайшоў з жыцця. "Чалавек, які быў поўны планаў, нейкіх памкненняў, пажаданняў. Кажуць, што мог бы яшчэ жыць. Не ведаю, напэўна", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ўспомніў і былога прэм`ер-міністра Беларусі Вячаслава Кебіча, які пайшоў з жыцця год таму.

Прэзідэнт адзначыў, што загінулыя героі, якія здзейснілі подзвіг у мірны час, адрозніваюцца ад згаданых ім дзеячаў тым, што былі яшчэ зусім маладыя.

"Тыя людзі пражылі ўжо пэўнае жыццё, нямала зрабілі і пакінулі свой след у гісторыі нашай дзяржавы, - сказаў беларускі лідар. - Вашы хлопцы, пражыўшы вельмі кароткае жыццё, пакінулі найярчэйшы след у гісторыі нашай краіны, нашай дзяржавы. Дзякуй вам за сыноў, за вашых родных і блізкіх. Наша справа зрабіць усё, наш абавязак - каб народ і дзяржава помнілі іх. Паверце, так і будзе".

"Я вас запрасіў на гэту неверагодную, выключную ў маім жыцці цырымонію для таго, каб перадаць вам дзяржаўныя ўзнагароды вашых родных, якія здзейснілі гераічны подзвіг", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Медалі Героя Беларусі ўручаны сваякам Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі - камандзіра і лётчыка вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Узброеных Сіл. Яны пасмяротна ўдастоены гэтай высокай узнагароды за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку.

У час вучэбна-трэніровачнага палёту пад Баранавічамі 19 мая пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. Ад моманту ўзнікнення аварыйнай сітуацыі да падзення самалёта прайшло крыху больш за мінуту. У гэтых умовах неймавернымі намаганнямі на вышыні амаль 50 м экіпажу ўдалося стабілізаваць накіраванне палёту і накіраваць Як-130 у адзіную кропку, якая была па-за жылымі пабудовамі.

Раней, каменціруючы акалічнасці здарэння, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначаў, што ў самалёта, які пацярпеў крушэнне, практычна імгненна адзін за адным перасталі дзейнічаць розныя ўзроўні сістэмы кіравання. "Пілоты не катапультаваліся. Як паказваюць скрыні, яны змагаліся да канца. Проста аднаго з іх выкінула катапультай у час удару аб зямлю. Яны змагаліся да канца, разумеючы, што ў іх і часу не было. І разумелі, што бяда будзе, калі самалёт упадзе на жылыя кварталы. Загінулі два проста гераічныя чалавекі", - расказаў Прэзідэнт у маі гэтага года пасля трагедыі, якая здарылася.

Сёння ж у Палацы Незалежнасці кіраўнік дзяржавы ўручыў ордэн "За асабістую мужнасць", якім пасмяротна ўзнагароджаны супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі старшы лейтэнант Дзмітрый Федасюк. Ён загінуў 28 верасня пры правядзенні ў Мінску спецыяльных мерапрыемстваў па адпрацоўцы адрасоў, дзе маглі знаходзіцца асобы, якія мелі дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. У адной з кватэр жылога дома асабліва небяспечны злачынец са стрэльбы адкрыў агонь на паражэнне па супрацоўніках праваахоўных органаў. У выніку супрацоўнік КДБ быў смяротна паранены.

"Калі хлопцы зайшлі, як мне далажылі, Дзіма апярэдзіў іншых, фактычна прыкрываючы групу, забег у кватэру першы. Хлопцы папярэдзілі - яны ўбачылі чалавека са зброяй, літаральна некалькі секунд і, як звычайна: "Зброю на падлогу!" Замест гэтага нягоднік страляе ў Дзмітрыя. У самае сэрца трапіў. І паміраючы, ён расстрэльвае з двух выстралаў (трэці ўжо не змог зрабіць) гэтага забойцу", - расказваў раней падрабязнасці здарэння Прэзідэнт Беларусі.

17 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:124
 
Ключевые слова:
Награждение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме