https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Юным мінчанам у час акцыі "Нашы дзеці" ўручаць больш за 56 тыс. падарункаў


Аб гэтым 14-га снежня расказаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў падчас урачыстага адкрыцця гарадской навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі.
"У краіне стала добрай традыцыяй напярэдадні навагодніх свят праводзіць акцыю "Нашы дзеці". Мы зробім усё магчымае, каб у перыяд яе рэалізацыі ні адно дзіця не засталося без увагі. Сёння ўсе арганізацыі і прадпрыемствы ўдзельнічаюць у гэтай падзеі. Мы падрыхтавалі звыш 56 тыс. падарункаў для юных мінчан, якія будуць уручаны дзецям у час добрых і вясёлых святочных мерапрыемстваў. Спадзяюся, дзеці атрымаюць радасць і задавальненне ад таго, што мы для іх запланавалі ва ўсіх раёнах Мінска", - сказаў Уладзімір Кухараў.

У палацы дзецям пакажуць навагоднюю пастаноўку "Прынцэса Сняжынка і Чарадзейны гадзіннік", пасля чаго Дзядуля Мароз уручыць падарунак кожнаму ўдзельніку свята. На пляцоўцы для дзяцей арганізавалі вясёлыя інтэрактыўныя зоны. Юныя жыхары сталіцы могуць пагуляць з вялікімі шарамі, паўдзельнічаць у інтэлектуальным спаборніцтве і патанцаваць.

Зарад святочнага настрою атрымліваюць таксама дзесяцікласніцы сярэдняй школы нумар 122 Мінска Марта і Ліза. "Ішлі за навагоднім настроем. На пляцоўцы ззяюць агні, ёлка, ходзяць казачныя персанажы і іграе аркестр - усё вельмі прыгожа. Можна нават паўдзельнічаць у розных гульнях. Для дзяцей зрабілі цудоўнае свята", - падзяліліся ўражаннямі дзяўчынкі.

Сярод актыўных удзельнікаў інтэрактыўных забаў - пяцікласнік Фёдар з сярэдняй школы нумар 56. "Прыйшоў сюды з сябрамі. Крута, задаволены. Ёсць гульні з мячыкамі, лічбамі, можна танцаваць з героямі мультфільмаў і фатаграфавацца. Гэта маё першае зімовае мерапрыемства ў гэтым годзе, і яно ўдалося", - сказаў ён.

У час навагодняга марафону святы пройдуць ва ўсіх установах дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, сацыяльна-педагагічных цэнтрах і прытулках Мінска.

14 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:145
 
Ключевые слова:
Новый год Акция Благотворительность Мінск "Наши дети"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме