https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўскай вобласці стануць удзельнікамі акцыі «Нашы дзеці»


Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўскай вобласці стануць удзельнікамі дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая стартуе 14 снежня па ўсёй Беларусі, паведаміла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ірына Кускова.
«Традыцыйна ў мерапрыемствы дабрачыннай акцыі будзе ўцягнута максімальная колькасць юных жыхароў рэгіёну, якім напярэдадні навагодніх і калядных свят нададуць павышаную ўвагу, — сказала Ірына Кускова. — Да 14 студзеня прадстаўнікі выканаўчай улады з падарункамі і віншаваннямі наведаюць 54 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, 23 цэнтры -развіваючага навучання і рэабілітацыі, 6 дзіцячых сацыяльных прытулкаў і 10 устаноў інтэрнатнага тыпу абласнога падпарадкавання».

У праграму правядзення дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» увойдзе таксама шэраг навагодніх святочных мерапрыемстваў і ўрачыстасцей. Сярод іх — навагодні кадэцкі баль, які адбудзецца ў Магілёве 20 снежня. Яго ўдзельнікамі стануць выхаванцы кадэцкага вучылішча, а таксама выканаўцы студыі эстраднага танца «Эдэльвейс» цэнтра творчасці «Эверэст». У свяце будуць задзейнічаны больш за 60 кадэтаў, у тым ліку 10 чалавек у складзе танцавальных пар. Будучыя абаронцы айчыны будуць спяваць, танцаваць, удзельнічаць у імправізаваных гульнях і забавах. Кадэты таксама прадэманструюць страявыя прыёмы, ваенную выпраўку і навыкі абыходжання са зброяй. Завершыць баль вакальна-харэаграфічны нумар, прысвечаны Году народнага адзінства.

Звязда, 14 снежня 2021
 
Дата публикации:14.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:153
 
Ключевые слова:
Благотворительность Новый год Акция "Наши дети" Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме