https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Абласны інклюзіўны фестываль творчасці «Запалі сваю зорку» пройдзе на Міншчыне 14 снежня


Мерапрыемства дасць старт навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая будзе праводзіцца ў Мінскай вобласці з 14 снежня па 14 студзеня.
Пляцоўкай для фестывалю стане Дзяржынскі гарадскі Дом культуры. У мерапрыемстве прымуць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, цэнтраў карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Міншчыны. Яны змогуць паказаць свае таленты ў сямі намінацыях: вакал, літаратурная творчасць, выкананне на музычных інструментах, харэаграфія, тэатральнае мастацтва, прыкладная мастацкая і выяўленчая творчасць.

З 64 заявак творчых нумароў для ўдзелу ў гала-канцэрце фестывалю арганізацыйным камітэтам адабраны 17 канцэртных нумароў. У намінацыях «Прыкладная мастацкая творчасць» і «Выяўленчая творчасць» прадстаўлена 556 работ. Для выставы, якая будзе працаваць у фае Дома культуры Дзяржынска, адабрана больш за 150 дзіцячых работ.

Гасцямі фестывалю стануць прадстаўнікі Мінскага абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама, навучэнцы і педагогі.

Арганізатарамі мерапрыемства сталі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама, упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі і Мінскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

Надзея Нікалаева
Звязда, 11 снежня 2021
 
Дата публикации:11.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:131
 
Ключевые слова:
Дзяржынск Фэст культуры Акция "Наши дети"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме