https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стагоддзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўнеслі ў спіс памятных дат ЮНЕСКА


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе НББ.
Рашэнне аб унясенні стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў спіс памятных дат было прынята на 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА. У каляндар мерапрыемстваў на 2022-2023 гады ўвайшлі 67 найбольш важных падзей з усяго свету.

"Уваходжанне ў каляндар ЮНЕСКА пацвярджае значны ўклад бібліятэкі ў развіццё сусветнай культуры, папулярызацыю дзейнасці арганізацыі. Такое супрацоўніцтва садзейнічае інтэграцыі нашай бібліятэкі ў сусветную супольнасць і дасць магчымасць узбагаціць дзейнасць бібліятэкі па захаванні і выкарыстанні нацыянальнага культурнага здабытку", - падкрэслілі ва ўстанове.

Стагадовы юбілей з дня заснавання "дыямант ведаў" адзначыць у наступным годзе 15 верасня.

8 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:134
 
Ключевые слова:
ЮНЕСКО Национальная библиотека Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме