https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да помніка Максіма Багдановіча ўсклалі кветкі


Урачыстая сустрэча, прысвечаная 130-годдзю Максіма Багдановіча, прайшла ля помніка паэту. На яе сабраліся дзеячы культуры, прыхільнікі творчасці класіка, сувораўцы.
Зорка Венера ўзышла над зямлёю… Гэтыя вершаваныя радкі Максіма Багдановіча можна было пачуць у Мінску ля Опернага тэатра на Плошчы Парыжскай камуны. Выступаў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы. 

Ужо каля дваццаці гадоў на дні памяці Максіма Багдановіча ўскласці кветкі да яго помніка прыходзіць паэт, заслужаны дзеяч культуры Беларусь Навум Гальпяровіч. Ён звярнуў увагу, што, нягледзячы на тое, што Максім Багдановіч большую частку свайго жыцця правёў па-за межамі Беларусі, пісьменнік не пераставаў думаць пра сваю родную зямлю і рана памерлую маці: «Сёння, святкуючы чарговы юбілей нашага класіка, мы гаворым аб любові да сваёй радзімы, аб любові да роднага слова, да самага прыгожага, светлага ў нашым жыцці, да паэзіі ўвогуле». Таксама Навум Гальпяровіч заўважыў, што 130-годдзе Максіма Багдановіча шырока святкуецца па ўсёй краіне, на беларускім радыё гучаць вершы паэта, у тым ліку ў выкананні самых юных аматараў паэзіі.

У межах святкавання юбілею Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурны музей Максіма Багдановіча ладзяць шэраг цікавых мерапрыемстваў, сярод якіх экскурсіі, лекцыі, квэсты, экскурсіі, прэзентацыі. 11 снежня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдуць урачыстая вечарына і святочны канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча.

Алена Дзядзюля
Звязда, 9 снежня 2021
 
Дата публикации:09.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:121
 
Ключевые слова:
Максім Багдановіч
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме