https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі адзначаецца нізкая захваральнасць на ВРІ


У Беларусі адзначаецца нізкая захваральнасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі з тэндэнцыяй да росту, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
"За мінулы каляндарны тыдзень (з 29 лістапада па 5 снежня) захваральнасць рэгістравалася на ўзроўні ніжэйшым на 20 працэнтаў за захваральнасць аналагічнага перыяду мінулага года. У структуры захварэлых удзельная вага дзіцячага насельніцтва ва ўзросце да 18 гадоў склала 63,6 працэнта", - адзначылі ў прэс-службе.

Захваральнасць абумоўлена пераважна вірусамі негрыпознай этыялогіі (адэнавірусы, рынавірусы і інш.). Адзначана спарадычныя цыркуляцыя вірусаў грыпу А (H3N2).

Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, актыўнасць грыпу ў Еўрапейскім рэгіёне расце, аднак знаходзіцца на фонавым узроўні са спарадычнымі выпадкамі выяўлення вірусаў, пераважна А (Н3).

Эпідсітуацыя па захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі знаходзіцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя. Аднак, як паказала пандэмія COVID-19, многае залежыць ад стаўлення кожнага чалавека да ўласнага здароўя. Выкананне элементарных прафілактычных мер, рэкамендаваных Міністэрствам аховы здароўя, асабліва ў час змянення ўмоў надвор`я, дазволіць кожнаму захаваць сваё здароўе.

Рэкамендуецца пазбягаць шматлюдных месцаў або скараціць час знаходжання, выконваць гігіену рук (часцей мыць рукі вадой з мылам або выкарыстоўваць сродак для дэзынфекцыі), старацца не дакранацца да рота і носа. Важна выконваць "рэспіраторны этыкет": калі чхаеце або кашляеце, трэба прыкрываць рот і нос хусткай, не дакранацца да твару рукамі і г.д. Акрамя таго, па магчымасці варта пазбягаць блізкага кантакту з хворымі людзьмі, а таксама арганізаваць сістэматычнае праветрыванне. Немалаважна часцей гуляць на свежым паветры: хадзьба з правільнай рэгуляцыяй дыхання ўзмацняе лёгачную вентыляцыю, паляпшае сістэму кровазвароту, загартоўвае арганізм.

7 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:07.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:106
 
Ключевые слова:
Статистика Здравоохранение ОРВИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме