https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Абласная дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартуе ў Магілёве


Акцыя дапаможа выканаць навагоднія жаданні больш як 50 маленькіх жыхароў рэгіёну, паведаміла галоўны спецыяліст абкама БРСМ Анжаліка Яўных.
«Штогод візітнай карткай акцыі становіцца „ёлка жаданняў“, упрыгожаная паштоўкамі з навагоднімі пажаданнямі дзяцей, — расказала Анжаліка Яўных. — Такое чароўнае навагодняе дрэва размесціцца ў магілёўскім універмагу „Цэнтральны“. Пад ёлкай будзе ўстаноўлена каробка „Добрых сэрцаў“, пакласці падарунак і тым самым увасобіць у жыццё жаданне дзіцяці. Для шчасця маленькага чалавека неабходна зусім няшмат — ад мяккай цацкі да развіваючай гульні».

Акрамя таго, падчас правядзення гэтай акцыі валанцёры руху «Добрае сэрца» дапамогуць выканаць навагоднія жаданні навучэнцаў з цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Глуска, Бабруйскага і Асіповіцкага раёнаў. Частка сабраных падарункаў будзе перададзена шматдзетнай сям’і Ціханавых са Слаўгарада і дому сямейнага тыпу сям’і Рак Бабруйскага раёна.

Абласная дабрачынная акцыя будзе праходзіць з 6 па 30 снежня ў будныя дні. Прыняць у ёй удзел і пакінуць падарунак дзецям можна з 15.00 да 18.00. Менавіта ў гэты перыяд валанцёрскія атрады БРСМ арганізуюць збор навагодніх падарункаў, цацак, гульняў, якія развіваюць, канцылярскіх прылад і спартыўных тавараў.

Традыцыйна напярэдадні свят гэтыя падарункі перададуць дзецям-сіротам, шматдзетным сем’ям, дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і дзіцячым-дамам сямейнага тыпу.

Звязда, 6 снежня 2021
 
Дата публикации:06.12.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:89
 
Ключевые слова:
Благотворительность Магілёў Рождество БРСМ Волонтёры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме