https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адбылася прэзентацыя альманаха Саюза пісьменнікаў Беларусі «Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная»


У МДУ ім. Куляшова Магілева адбылася прэзентацыя альманаха Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі «Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная».
Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з новым зборнікам паэзіі, прозы, публіцыстыкі. 

— Наш новы альманах прысвечаны Году малой Радзімы, Году народнага адзінства і 15-годдзю ўтварэння Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яго рыхтавалі амаль два гады, — удакладняе рэдактар-укладальнік альманаха, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека. — Перакананы, чытачу будзе прыемна сустрэцца са сталымі аўтарамі, за літаратурнай творчасцю якіх аматары роднага слова сочаць не адзін год, так і з маладымі таленавітымі пісьменнікамі. Пісьменніцкае слова значна ўплывае на фармаванне асобы, выхаванне маладога пакалення, прывіццё высокіх маральных якасцяў, выхоўвае любоў да Радзімы.

Таццяна Малініна
Звязда, 29 лістапада 2021
 
Дата публикации:29.11.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:136
 
Ключевые слова:
Магілёў Союз писателей Альманах Год народного единства Год малой родины
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме