https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі адзначае, што ва ўмовах міграцыйнага крызісу нягоднікі дайшлі да забойства людзей


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 29-га лістапада на нарадзе ў Міністэрстве абароны на тэму ваеннай бяспекі.
"У гэтым міграцыйным крызісе нягоднікі дайшлі да забойства людзей. Учора ноччу падкінулі труп на нашу граніцу, сёння ноччу яшчэ адзін труп знайшлі. Той жа почырк. У спальны мяшок зашпільваюць мёртвага ці, можа, паўмёртвага чалавека, выкідваюць на граніцу. Пагранічнікі знаходзяць - ужо нежывы. Учора знайшлі траіх чалавек, наколькі я інфармаваны, на хутары пагранічнікі. Калі знайшлі труп, убачылі тры мяшкі яшчэ спальныя. Пачалі пошук", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што аб гэтым факце яму далажыў старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо. Бежанцаў знайшлі ў закінутым доме, і яны ўжо не маглі ісці.

"Паўзлі. Некалькі соцень метраў прапаўзлі, знайшлі хату. Напэўна, ужо і мясцовыя жыхары дапамаглі - печку распаліць, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Яшчэ адна ноч, і трэба было б ампутаваць ногі, калі б жывых знайшлі. Гэта на літоўскай граніцы".

"Гэта ж уявіце - "дэмакраты". Да якой агіднасці трэба дайсці, каб забіваць людзей і выкідваць на сумежную тэрыторыю. Гэта ўжо акцыя. Навошта? Што за гэтым стаіць? Я думаю, следчыя разбяруцца", - заўважыў беларускі лідар.

29 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.11.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:105
 
Ключевые слова:
Граница Беженцы Нелегальная миграция Права человека Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме