https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі расказаў аб новым плане збеглых па дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне перад рэферэндумам


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 25-га лістапада 2021 на сумесным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі.
"Павінен вас папярэдзіць, што тыя, хто больш за ўсё крычаў аб пераменах і аб тым, што трэба ледзь ці не зняць гэтага Прэзідэнта, зламаць, забіць і іншае, сёння закрычалі: а гэта не трэба, нам не патрэбна новая Канстытуцыя", - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт расказаў: яму вядома аб плане, які выпрацавалі збеглыя праціўнікі дзеючай улады, і паабяцаў абвясціць сутнасць гэтага плана. "Каб вы ўсе бачылі, чаго яны хочуць. Гэта пасмешышча поўнае. Гэты план збеглых там, за мяжой, для таго, каб атрымаць фінансаванне, інакш не скажаш, проста смешны. Я, чалавек, які шмат пабачыў ужо, чытаю і думаю: няўжо зноў Захад адурэе і дасць пад гэта грошы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Яны ўжо рыхтуюцца зламаць Канстытуцыю і калі ў іх план рэалізуецца, зноў вывесці на вуліцу народ Беларусі", - расказаў Прэзідэнт, адзначыўшы, што ў гэтым выпадку, відаць, нічому гісторыя іх не вучыць.

25 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.11.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:168
 
Ключевые слова:
Конституция Оппозиция Беспорядки Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме