https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бежанцы ў захапленні ад візіту Прэзідэнта Беларусі ў ТЛЦ на граніцы


Яны бачаць, што іх лёс не застаецца без увагі. Аб гэтым паведаміў прадстаўнік міжнароднай арганізацыі курдскай і езідскай абшчын Фаград Амаран.
Аляксандр Лукашэнка 26-га листапада наведаў цэнтр часовага размяшчэння бежанцаў у ТЛЦ каля пункта пропуску "Брузгі" і паразмаўляў з людзьмі, якія там знаходзяцца.

"Людзі ў захапленні. Яны ўжо неаднаразова падзякавалі за тое, што іх не ігнаруюць, бачаць, адчуваюць іх праблемы, дапамагаюць. Усё гэта робяць у Беларусі ў адрозненне ад Захаду, дзе правы чалавека не спяшаюцца выконваць", - адзначыў Фаград Амаран. Ён падкрэсліў, што бежанцы рады атрымаць дах над галавой, харчаванне, меддапамогу і чалавечае стаўленне. Але ўсе яны не хочуць затрымлівацца ў Беларусі.

"Людзі хочуць на Захад. У многіх там сям`і. І вельмі важна звяртаць увагу ў заходніх краінах на гэту сітуацыю. Курды і езіды пакінулі сваю радзіму не ад добрага жыцця. У Іраку сотні тысяч людзей па некалькі гадоў жывуць без даху над галавой, у палатках. А ў месцах, дзе жывуць езіды, дзейнічаюць некалькі груповак. Там проста небяспечна", - расказаў Фаград Амаран. З-за таго, што праблема не вырашаецца, людзі масава едуць на Захад у пошуках лепшага жыцця.

26 лістапада 2021, Гродна
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.11.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:101
 
Ключевые слова:
Беженцы Нелегальная миграция Курды Езиды Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме