https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі няма палітычнага артыкула для асуджэння людзей, а адпаведна няма і не можа быць палітычных зняволеных


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв`ю брытанскай медыякампаніі BBC.
"У нас няма палітычнага артыкула, па якім мы асудзілі або судзім людзей. У нас іх няма (палітзняволеных.). Гэта людзі, якія парушылі беларускае заканадаўства", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама звярнуў увагу, што колькасць так званых палітзняволеных, якую называюць на Захадзе і якую прывёў у інтэрв`ю з Прэзідэнтам брытанскі журналіст, мае тэндэнцыю да росту: "Колькі іх? Было 300, 400, 600. Цяпер ужо 870. Заўтра вам Фішэр (Джулі Фішэр, была назначана паслом ЗША ў Беларусі, але з-за адкрыта варожых дзеянняў амерыканскага боку і ўчынкі, якія не падпадаюць пад паняцце дыпламатыі і прафесіяналізму, была пазбаўлена згоды беларускага боку на назначэнне ў Мінск.) з Амерыкі скажа: "Іх 980". Вы будзеце падпяваць".

Адказваючы на пытанне журналіста, Аляксандр Лукашэнка таксама выказаўся наконт справы Марыі Калеснікавай. "Гэта ваш агент. Яна парушыла закон, - канстатаваў Прэзідэнт. - Разумееце, не я абвінавачанні выстаўляю і не я суддзя. Ёсць суд, ёсць закон. Дрэнны закон, але ён закон, яго трэба выконваць".

"Тое, што яна сядзіць, гэта не помста з вашага боку?" - спытаў журналіст.

"Запомніце, я не той чалавек, які можа помсціць. Запомніце гэта і засвойце, калі вы хочаце мяне як чалавек зразумець. Я супраць жанчын, як я часта гавару, не ваюю. Я не чалавек помсты, таму што я вырас у такіх умовах і разумею, што такое помста. Таму не прыпісвайце мне гэта і не гаварыце словы, калі вы не разумееце сітуацыю, якая тут адбываецца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

22 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:157
 
Ключевые слова:
Цветные революции Оппозиция Криминал Политзаключённые
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме