https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тры былыя хутары ў Ляхавіцкім раёне ўнясуць у карту спаленых у гады ВАВ вёсак


Пракуратура Ляхавіцкага раёна ўстанавіла раней невядомыя малыя населеныя пункты, спаленыя нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.
Новыя факты генацыду сталі вядомыя дзякуючы неабыякаваму мінчаніну. Ён звярнуўся ў пракуратуру Брэсцкай вобласці з просьбай занесці ў карту спаленых вёсак тры хутары Ляхавіцкага раёна, якія былі знішчаны немцамі, а таксама паставіць на ўлік раней невядомае месца пахавання мірных грамадзян. Са слоў мужчыны, яго дзед яшчэ пры жыцці расказваў пра трагедыю, якая адбылася ў сакавіку 1944 года. За дапамогу партызанам карнікі расстралялі 13 жыхароў хутароў ля вёскі Савейкі, у тым ліку 9 дзяцей, а дамы спалілі.

Пракурор Ляхавіцкага раёна Сяргей Дзяжко пабываў на месцы здарэння і правёў агляд, падчас якога ўстаноўлена магіла, датаваная 1944 годам. Пасля пры супастаўленні карт рознага часу былі выяўлены звесткі аб трох населеных пунктах, дадзеныя аб якіх адсутнічалі ў архівах.

Пасля правядзення дадатковых следчых дзеянняў будзе разгледжана пытанне аб увекавечанні памяці ахвяр вайны.

Звязда, 19 лістапада 2021
 
Дата публикации:19.11.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:158
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Геноцид Ляхавічы Нацизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме