https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадстаўнікі 11 нацыянальнасцяў выступяць на абласным свяце культур у Віцебскім раёне


Аб гэтым паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
Абласное свята нацыянальных культур «Нас з’яднала зямля Беларусі» як рэгіянальны адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур пройдзе сёння ў Віцебскім раённым Цэнтры культуры і творчасці ў аграгарадку Ноўка.

У свяце возьмуць удзел творчыя прадстаўнікі 11 нацыянальнасцяў з 16 раёнаў Віцебскай вобласці. Гэта індывідуальныя выканаўцы і творчыя калектывы, якія прадставяць песні на роднай мове і нацыянальныя танцавальныя рытмы. Майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці пакажуць творы саломапляцення, ткацтва, вышыўкі, мастацкай роспісу, жывапісу, прадметы побыту і народныя рэліквіі. Таксама гаспадыні прапануюць стравы нацыянальнай кухні.

Арганізатары — упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці.

Звязда, 20 лістапада 2021
 
Дата публикации:20.11.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:129
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Віцебск Ноўка Народное творчество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме