https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гістарычная драма «Каралеўская гульня» адкрые кінафестываль «Лістапад» у Мінску


Фільмам, які адкрывае міжнародны кінафестываль «Лістапад», стане германа-аўстрыйская кінастужка «Каралеўская гульня» рэжысёра Філіпа Штэльцля. Паказ адбудзецца 20 лістапада ў кінатэатры «Масква», паведамілі арганізатары фестывалю.
Сюжэт фільма пераносіць гледача ў Вену 1938 гады. Юрыст Ёзэф Барток і яго жонка спрабуюць уцячы з акупаванай нацыстамі Аўстрыі, але галоўнага героя перахапляюць, каб атрымаць ад яго канфідэнцыяльныя звесткі аб яго кліентах. Паколькі Ёзэф адмаўляецца казаць, яго змяшчаюць у адзіночную камеру, цалкам пазбаўляючы сувязі з навакольным светам. У гэтых умовах яго выратаваннем і адначасова небяспечным насланнём становіцца кніга аб шахматах, выкрадзеная ім у турэмшчыкаў.

Нагадаем, што XXVII кінафестываль «Лістапад» пройдзе ў Беларусі з 20 па 26 лістапада. Паказы конкурсных і пазаконкурсных фільмаў адбудуцца ў пяці кінатэатрах сталіцы: «Масква», «Беларусь», «Цэнтральны», «Піянер», «Дом кіно».

Арганізатар фестывалю — Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм». Заснавальнікі форуму — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», а таксама Беларускі саюз кінематаграфістаў.

Звязда, 18 лістапада 2021
 
Дата публикации:18.11.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:121
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Лістапад-2021 Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме