https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Александр Лукашэнка: Падзеі 7-га лістапада змянілі ход гісторыі чалавецтва і лёс беларусаў


Віншаванне Презідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая змяніла ў 17-м годзе мінулага стагоддзя ход гісторыі чалавецтва і лёс беларусаў.

Гэта падзея знайшла водгук у розных кутках Зямлі, згуртавала прыгнечаныя народы, нанесла ўдар па глабальнай каланіяльнай сістэме. На змену ідэалогіі капіталізму прыйшлі прынцыпы сацыяльнай справядлівасці, роўнасці праў і магчымасцяў. Пачалася новая эпоха, у якую беларускі народ увайшоў у статусе палітычнай нацыі, што ўпершыню стварыла на роднай зямлі нацыянальную дзяржаву.

Працягваючы гістарычны шлях гераічных пакаленняў, якія з годнасцю прайшлі праз выпрабаванні грамадзянскага супрацьстаяння, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, пасляваеннай разрухі, мы робім усё, каб, нягледзячы на новыя выклікі, захаваць дасягненні мінулага — свой лад жыцця і традыцыі, унутрынацыянальны мір і адзінства, наш суверэнітэт.

Няхай памяць аб эпахальнай падзеі, з якой пачалася гісторыя беларускай дзяржавы, дапамагае нам берагчы такі вялікі дар, умацоўваць свае пазіцыі на сусветнай палітычнай арэне.

У гэты знамянальны дзень жадаю ўсім грамадзянам краіны дабрабыту і новых здзяйсненняў у імя будучыні роднай Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 7 лістапада 2021
 
Дата публикации:07.11.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Поздравление Великая Октябрьская революция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме