https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На могілках «Заходнія» у агульную магілу пахавалі 76 незапатрабаваных урнаў з прахам


У кастрычніку адбылося чарговае пахаванне ў агульную магілу на могілках «Заходнія» урнаў з прахам, якія сваякі памерлых не забралі з Мінскага крэматорыя, паведаміў УП «Спецкамбінат камунальна-бытавога абслугоўвання».
Пасля завяршэння крэмацыі некаторыя ўрны з прахам застаюцца ў Мінскім крэматорыі. Максімальны тэрмін іх захоўвання — тры гады. На працягу гэтага перыяду, як распавёў намеснік дырэктара «Спецкамбіната КБА» Сяргей Тур, работнікі звязваюцца са сваякамі і нагадваюць ім аб незапатрабаваных ёмістасцях. Нехта прыязджае і забірае.

У канцы жніўня налічвалася 94 такія ўрны. На партале «Мінск-Навіны» была размешчана адпаведная інфармацыя, а таксама спіс з прозвішчамі памерлых. Рэакцыя рушыла ўслед: 18 урнаў забралі. Астатнія 76 пахавалі ў агульную магілу з устаноўкай ідэнтыфікацыйнага знака.

— Нажаль, з гадамі маштабы праблемы не памяншаюцца: захоўваем прыкладна аднолькавую колькасць незапатрабаваных урнаў. Некаторыя нават з перавышэннем трохгадовага тэрміна захоўвання. Да апошняга спадзяемся, што іх могуць забраць і давесці рытуал пахавання да канца. Урну можна не толькі змясціць у калумбарый, яны размешчаны на тэрыторыі Мінскага крэматорыя, могілак «Усходняе», «Чыжоўскае», «Пятроўшчына» і «Лясное», пахаваць у калумбарнай шклянцы на могілках «Калодзішчы» і «Паўночным», а таксама цалкам бясплатна падпахаваць у магілу сваяка, — сказаў С. Тур.

Даведачна

Па дадзеных «Спецкамбіната КБА», доля традыцыйных пахаванняў у зямлю паступова зніжаецца, ужо крэміруюць каля 60% памерлых.

Звязда, 29 кастрычніка 2021
 
Дата публикации:29.10.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:78
 
Ключевые слова:
Мінск Кремация Колумбарий
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме