https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інфармацыйны шум вакол сітуацыі з каранавірусам ствараецца праціўнікамі беларускай дзяржавы спецыяльна


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19-га кастрычніка на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.
"Вы ведаеце, як з кавідам нам давядзецца жыць, так і з гэтымі балбатунамі ў інтэрнэце. Таму менш трэба на гэта звяртаць увагі", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што інфармацыйны шум вакол сітуацыі з каранавірусам ствараецца спецыяльна. "Гэта ж не нашы знутры тут крычаць. А крычаць з-за мяжы: з Польшчы, Літвы, можа быць, часткова з іншых дзяржаў. Чаму крычаць: грошы трэба адпрацаваць, грошы ўзялі вялікія. І потым жа жыць хочацца добра, таму яны такім чынам зарабляюць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, праціўнікі беларускай дзяржавы разлічваюць на мяцеж у Беларусі. Галоўная іх задача - узбунтаваць людзей і вывесці іх на вуліцу, каб яны выступілі супраць улады, заявіў Аляксандр Лукашэнка. "Я пачынаю глядзець, што гэта за каналы - жулікі і бандыты, супраць якіх Камітэт дзяржбяспекі змагаецца не першы месяц і якія ў нас аб`яўлены экстрэмістамі", - дадаў Прэзідэнт.

19 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.10.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:101
 
Ключевые слова:
Интернет Пандемия Беспорядки Цветные революции Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме