https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі за 8 месяцаў у населеных пунктах пасаджана больш за 220 тыс. дрэў


Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Свідзінскі.
«За 8 месяцаў 2021 года на тэрыторыі гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў праведзена пасадка больш за 222 тыс. дрэў і больш за 181 тыс. кустоў. Гэтая праца праводзіцца паўсюдна ўсімі нашымі тэрытарыяльнымі органамі сумесна з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады, службамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, з насельніцтвам, якое таксама актыўна прымае ўдзел у пасадцы дрэў і кустоў», — адзначыў намеснік начальніка.

Паводле інфармацыі эксперта, населеныя пункты Беларусі, у прыватнасці раённыя цэнтры і буйныя абласныя гарады, азелянёныя ў адпаведнасці з нарматывамі (не менш за 40% тэрыторыі павінна быць азелянена) на 83% ад агульнай колькасці гарадоў і раённых цэнтраў. «Але 83% — гэта не 100%. І наша задача — дамагчыся гэтага паказчыка да 2025 года. Мы даручылі выканаўчым і распарадчым органам улады на месцах арганізаваць гэтую працу, распрацаваць пры неабходнасці комплексныя схемы азеляненні тэрыторый, каб усе нашы населеныя пункты былі азелянёная належным чынам. Трэба, каб да 2025 года ўсе населеныя пункты адпавядалі патрабаванням, устаноўленым у планах па добраўпарадкаванні і ўтрыманні тэрыторыі», — падкрэсліў Мікалай Свідзінскі.

Таксама прадстаўнік Мінпрыроды звярнуўся да грамадзян з просьбай больш актыўна ўключыцца ў працу па рэгуляванні распаўсюджвання сумніка канадскага і баршчэўніка. Паводле яго інфармацыі, лідарам па плошчы вырастання сумніка ў Беларусі з’яўляецца Гродзенская вобласць, наступную пазіцыю займае Мінская вобласць. Менш за ўсё сумнік расце ў Віцебскай вобласці.

Звязда, 30 верасня 2021
 
Дата публикации:30.09.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:146
 
Ключевые слова:
Охрана природы Экология Лесное хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме