https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад устанавіў вызначаемы на нацыянальным узроўні ўклад Беларусі ў скарачэнне выкідаў парніковых газаў да 2030 года


Гэта рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 29 верасня 2021 года нумар 553, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Беларусь плануе знізіць да 2030 года выкіды парніковых газаў не менш як на 35 працэнтаў ад узроўню 1990-га

Намаганні бакоў Парыжскага пагаднення накіраваны на тое, каб стрымаць павышэнне сярэднесусветнай тэмпературы больш як на 2 градусы ў параўнанні з даіндустрыяльным узроўнем. Беларусь прыкладае намаганні, каб абмежаваць яе павышэнне да 1,5 градуса, што адпавядае мэтам дакумента.

У прапанаваным нацыянальна вызначаемым укладзе ў скарачэнне выкідаў парніковых газаў у адпаведнасці з пазіцыяй, зацверджанай указам ад 16 лістапада 2015 года нумар 461, Беларусь узяла абвязацельства скараціць выкіды парніковых газаў не менш як на 28 працэнтаў да 2030 года ад узроўню выкідаў 1990 года. Гэта без уліку сектара "Землекарыстанне, змяненне землекарыстання і лясная гаспадарка" ("ЗЗЗЛГ"), а таксама якіх-небудзь дадатковых умоў, у прыватнасці выкарыстання механізмаў міжнароднага вугляроднага рынку і прыцягнення замежных фінансавых рэсурсаў для ўкаранення найлепшых даступных тэхналогій.

Згодна з пастановай нумар 553, краіна мае намер унесці больш амбіцыйны ўклад у глабальнае рэагаванне на змяненне клімату і вызначае агульнаэканамічную безумоўную і ўмоўную мэты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў. Так, новая безумоўная агульнаэканамічная мэта - знізіць да 2030 года выкіды парніковых газаў не менш як на 35 працэнтаў ад выкідаў 1990-га з улікам сектара "ЗЗЗЛГ". У выпадку выкарыстання механізмаў міжнароднага фінансавання новая ўмоўная мэта - знізіць выкіды парніковых газаў не менш як на 40 працэнтаў.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам даручана ўлічваць пастаўленую мэту пры распрацоўцы праектаў і рэалізацыі праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, дзяржаўных і галіновых праграм да 2030 года, а таксама прававых актаў, якія рэгулююць дзейнасць па скарачэнні выкідаў парніковых газаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

30 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.09.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:123
 
Ключевые слова:
Парниковые газы Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме