https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Свет павінен даведацца праўду аб сітуацыі з афганскімі бежанцамі на беларуска-польскай граніцы


Такое меркаванне 29-га верасня выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Тэнгіз Думбадзэ.
На лініі беларуска-польскай граніцы на ўчастку заставы "Русакі" з 18 жніўня знаходзяцца 32 бежанцы з Афганістана. Сёння лагер бежанцаў наведалі прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын, Чырвонага Крыжа, дэпутаты. Мігрантам перадалі цёплыя рэчы, коўдры, падушкі, прадукты харчавання, санітарна-гігіенічныя наборы.

"Свет павінен даведацца ўсю праўду, як цывілізаваны свет сустракае гэтых людзей, якія па злой волі лёсу апынуліся за межамі сваёй айчыны. І толькі Беларусь ім аказвае пасільную дапамогу", - падкрэсліў дэпутат. Ён адзначыў, што ні адзін з бежанцаў не ведае, што з імі будзе заўтра.

"Я хачу, каб сусветная супольнасць разумела: хопіць у нас шукаць ворагаў, хопіць на нашай зямлі шукаць гора. Для бяды шмат не трэба. Але менавіта тут, на граніцы, мы бачым, дзе мір і стабільнасць, а дзе, наадварот, гэтага няма. Там людзі жывуць у іншым свеце, дзе пляваць на лёсы гэтых людзей", - заўважыў Тэнгіз Думбадзэ. Ён падкрэсліў, што вельмі важна ў Беларусі захаваць мір і стабільнасць, прадаўжаць паважаць і падтрымліваць кожнага.

Як паведамлялася, 18 жніўня да ўчастка пагранічнай заставы "Русакі" польскія праваахоўнікі даставілі групу бежанцаў. Была таксама зроблена спроба насільна выцесніць іх на тэрыторыю Беларусі. Бежанцы - 32 грамадзяніны Афганістана, з іх 5 жанчын - адкрыта заявілі прадстаўнікам польскай улады аб намеры падаць прашэнні аб прадастаўленні прыстанішча і адмовіліся перасякаць граніцу ў Беларусь. У знак пратэсту яны арганізавалі стыхійны лагер на тэрыторыі Польшчы. Польскі бок, як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, спрабуе сказіць рэальную карціну таго, што адбываецца, і не дапускае да лагера прадстаўнікоў міжнародных і праваабарончых арганізацый, а таксама СМІ.-

29 верасня 2021, Гродна
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.09.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:77
 
Ключевые слова:
Беженцы Нелегальная миграция Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме