https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Абноўленая Канстытуцыя — унікальная работа, да яе падключыліся ўсе


Дзень Канстытуцыі для любога грамадзяніна Беларусі вельмі важнае, значнае свята, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаная прадстаўніца кіраўніка дзяржавы ў Мінску Наталля Качанава.
Спікер прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання актыву сталіцы, прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі.

«Для любога грамадзяніна нашай краіны гэта вельмі важнае свята, таму што мы адзначаем дзень, калі была прынятая першая Канстытуцыя ў нашай краіне, — 15 сакавіка, — адзначыла Наталля Качанава. — Сёння 30-годдзе з таго дня. А гэта значыць, што мы жывем у прававой дзяржаве, будуем сваю суверэнную, незалежную краіну ў адпаведнасці з тымі законамі, якія ў нас дзейнічаюць. Шчаслівая тым, што мне давялося быць непасрэдным удзельнікам работы над абноўленай Канстытуцыяй, унясеннем дапаўненняў і змяненняў. Гэта сапраўды была ўнікальная работа, таму што ўключыліся ўсе. Велізарная колькасць прапаноў, якія паступалі, гаворыць пра тое, што людзі неабыякавыя да будучыні сваёй краіны, да тых, хто жыве ў нашай роднай Беларусі».

У Палацы Рэспублікі ўшаноўвалі мінчан, якія ўносяць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё горада, робяць усё магчымае, каб сталіца станавілася ўсё лепш.

«А ў першай палове дня была сустрэча з Прэзідэнтам, дзе Аляксандр Рыгоравіч вельмі выразна пазначыў этапы станаўлення нашай суверэннай, незалежнай дзяржавы. За невялікі прамежак у гісторыі ўсе разам мы стварылі выдатную, цудоўную краіну, якой па праву ганарымся, дзе любы чалавек можа рэалізаваць свае магчымасці. А гэта ўсё прапісана ў Асноўным законе краіны — Канстытуцыі. Для любога чалавека, неабыякавага да жыцця сваёй краіны, свайго народа, гэта вельмі важнае, знакавае свята», — сказала Наталля Качанава.

Звязда, 15 сакавіка 2024
 
Дата публикации:15.03.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:26
 
Ключевые слова:
Основной закон Конституция Суверениет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме