https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, чаму 17 верасня, новае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства, вырашыў не аб`яўляць выхадным днём


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 9-га верасня падчас "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці.
"Гэта па Канстытуцыі Прэзідэнт вызначае - святочныя, выхадныя дні. Але давайце шчыра: я праехаў шмат краін - столькі выхадных, як у нас, няма нідзе. І ў Расіі таксама: вы там як пачынаеце з Новага года - бяда для нас", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб святкаванні Дня народнага адзінства, Прэзідэнт адзначыў, што пры заснаванні гэтага свята вагаўся, ці рабіць яго выхадным. У выніку было прынята рашэнне пакінуць яго рабочым днём. "Я, як чалавек з вытворчасці, які прывык працаваць без выхадных, напэўна, паскнарнічаў", - прызнаўся кіраўнік дзяржавы.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што гэта пытанне застаецца адкрытым. "Я гатовы гэтыя паўнамоцтвы перадаць заканадаўчаму органу - вы потым ужо будзеце выхадныя аб`яўляць, - заявіў ён. - Гэта пытанне не закрытае, яго можна вырашыць у любы час. Пакуль пачнём з гэтага".

Прэзідэнт перакананы, што Дзень народнага адзінства заснаваны 17 верасня цалкам справядліва, гэту дату можна лічыць днём уз`яднання беларускага народа. "Таму не трэба на нас тут каціць, крычаць. Свята будзе. Гэта сапраўды свята. Калі б гэтага дня не было, не было б нашай краіны. Гэта для нас святое свята", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

9 жніўня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.09.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:90
 
Ключевые слова:
Дзень народнага адзінства Праздники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме