https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Свята да 80-годдзя першага залпу «Кацюшы»


У Аршанскім раёне праходзіць свята, прымеркаванае да 80-годдзя першага залпу «Кацюшы», паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Сёлета ўрачыстае мерапрыемства набыло фармат Міжнароднага фестывалю. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі ваенна-тэхнічнага таварыства расійскага горада Электрасталь.

Ганаровыя госці даставілі ў Беларусь дакладную копію БМ-13, якую ў народзе ласкава называюць «Кацюшай». Менавіта гэтая баявая машына ўзначаліла калону ўдзельнікаў аўтапрабегу. Ён стартаваў з вёскі Пішчалава, ад памятнага знака, размешчанага побач з месцам, дзе быў выраблены першы ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны залп з «Кацюш» па нямецка-фашысцкім захопнікам.

У Оршы расейцы перадалі кіраўніку Аршанскага раёна Ігару Ісачанка макет снарада рэактыўнай ўстаноўкі БМ-13 для мясцовага музея. Да віншаванняў на адрас аршанцаў і гасцей горада далучыўся начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл генерал-маёр Генадзь Казлоўскі.

Наведвальнікі сталі ўдзельнікамі майстар-класаў па баявых мастацтвах, ваеннага квэста, азнаёміліся з сучаснымі ўзорамі рэактыўных сістэм залпавага агню.

Звязда, 17 ліпеня 2021
 
Дата публикации:17.07.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:246
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Артиллерия "Катюша" Ворша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме