https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жаночая душа - гэта дзіўны свет любові. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жанчын з 8 Сакавіка


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём жанчын, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Жаночая душа - гэта дзіўны свет любові, у якім прыродныя хараство і абаянне спалучаюцца са стваральнай энергіяй мацярынскіх пачуццяў, пяшчотным клопатам і працавітасцю, - гаворыцца ў віншаванні. - Не шкадуючы часу і сіл, вы прысвячаеце сябе блізкім і выбранай справе, напаўняеце жыццё яркімі эмоцыямі, светлымі надзеямі, утульнасцю і гармоніяй. Побач з вамі мы, мужчыны, адчуваем упэўненасць у сваіх сілах, адказнасць за мірную будучыню дзяцей і лёс роднай Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы адрасаваў жанчынам словы глыбокай удзячнасці за адданасць краіне і ўклад ва ўмацаванне адзінства і стабільнасці ў грамадстве.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім суайчынніцам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у справах: "Няхай прыемная атмасфера свята падорыць цудоўны настрой і здзяйсненне запаветных жаданняў. Будзьце шчаслівыя".

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі суайчынніцам з Днём жанчын

Дарагія суайчынніцы!

З асаблівай цеплынёй шчыра віншую вас з Днём жанчын - пяшчотным вясеннім святам.

Жаночая душа - гэта дзіўны свет любові, у якім прыродныя хараство і абаянне спалучаюцца са стваральнай энергіяй мацярынскіх пачуццяў, пяшчотным клопатам і працавітасцю.

Не шкадуючы часу і сіл, вы прысвячаеце сябе блізкім і выбранай справе, напаўняеце жыццё яркімі эмоцыямі, светлымі надзеямі, утульнасцю і гармоніяй.

Побач з вамі мы, мужчыны, адчуваем упэўненасць у сваіх сілах, адказнасць за мірную будучыню дзяцей і лёс роднай Беларусі.

Нашы дарагія і любімыя, прыміце словы глыбокай удзячнасці за адданасць краіне і ўклад ва ўмацаванне адзінства і стабільнасці ў грамадстве.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у справах. Няхай прыемная атмасфера свята падорыць цудоўны настрой і здзяйсненне запаветных жаданняў. Будзьце шчаслівыя.

Аляксандр Лукашэнка
8 сакавіка 2024 года.

8 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.03.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:135
 
Ключевые слова:
Международный женский день Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме