https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Свята-Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр з`яўляецца святыняй для вернікаў з усяго свету


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 чэрвеня на сустрэчы з духавенствам у Жыровіцкім мужчынскім манастыры.
"Жыровічы - святыня праваслаўнага свету, беларускіх вернікаў і не толькі. Тут пабывалі і заўсёды будуць прыязджаць людзі з усяго свету", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, на працягу трох гадоў тэрыторыю манастыра і сам аграгарадок прывядуць не проста ў належны выгляд, а зробяць сапраўдную жамчужыну.

"Мы разам нямала зрабілі: пабудавалі нямала храмаў, адраджаем прыходы, адкрываем нядзельныя школы, аднаўляем святыні беларускай зямлі. Тут нямала зроблена, але трэба закончыць, каб гэта жамчужына (Жыровіцкі манастыр.) атрымала адпаведную агранку. Месца цудоўнае", - заявіў Прэзідэнт. Ён даручыў аб`явіць конкурс на аднаўленне і мадэрнізацыю манастыра і храмаў і ўжо да канца года пачаць рэалізоўваць той з праектаў, які пераможа ў конкурсе.

Асобна кіраўнік дзяржавы адзначыў неабходнасць стварэння камфортных умоў для навучання ў духоўнай семінарыі, размешчанай на тэрыторыі манастыра. "Трэба паглядзець, што мы яшчэ не зрабілі для семінарыстаў. Будучыя свяшчэннаслужыцелі - гэта не толькі аснова праваслаўнай царквы, але і значны камень у фундаменце беларускай дзяржаўнасці. Яны павінны дастойна навучацца і дастойна тут жыць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пасля сустрэчы з Прэзідэнтам мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі больш падрабязна расказаў журналістам, як плануецца рэстаўраваць аб`екты манастыра. У рамонце, паводле яго слоў, мае патрэбу галоўны храм манастыра - Свята-Успенскі сабор. Тут неабходна адрэстаўрыраваць унутранае ўбранне, абнавіць роспісы і адрамантаваць дах.

"Далей у планах - будаўніцтва новай званіцы, якая павінна быць высокай і велічнай і надаць яшчэ большую значнасць манастыру", - сказаў мітрапаліт.

Добраўпарадкавана будзе і тэрыторыя манастыра, а таксама сам аграгарадок. "Каб у людзей яшчэ на пад`ездзе да манастыра складваліся адпаведныя ўражанні і настрой", - дадаў Патрыяршы Экзарх.

25 чэрвеня 2021, Жыровічы
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.06.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:171
 
Ключевые слова:
Православие Религия Христианство Реставрация Жыровічы Монастырь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме