https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Брэсцкі абласны краязнаўчы музей прадставіць ток-шоу «Пад лупай»


Брэсцкі абласны краязнаўчы музей 11 чэрвеня прэзентуе ток-шоу «Пад лупай», паведаміў вядучы навуковы супрацоўнік музея Віталь Іваноў.
«Гэта сімбіёз музейнага і тэлевізійнага складнікаў. У новым фармаце раскажам аб трох экспанатах. Асаблівасць у тым, што трансляцыя будзе весціся ў прамым эфіры ў сацыяльных сетках, падпісчыкі змогуць задаваць пытанні аб гэтых прадметах. Прыадкрыю невялікую таямніцу: рабочая назва праекта — „Бітва калекцый“. Па сутнасці ў час дэбатаў будзем параўноўваць экспанаты, раскажам пра іх цікавыя дэталі», — адзначыў Віталь Іваноў.

У ток-шоу гледачам прадэманструюць тры яркія экспанаты, якія паступілі ў фонды Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея ў 2020 годзе, — фатаграфію, кнігу і галаўны ўбор. Музейшчыкі таксама звяжуцца з экспертамі, якія дадуць свае ацэнкі прадметам. Пачнецца мерапрыемства ў 15.00. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у дэбатах і выбары прадмета, якому будзе прысуджана сімвалічнае званне «Паступленне года». Галасаванне прадоўжыцца тры дні — з 11 па 13 чэрвеня ў Facebook, Instagram і «УКантакце».

«Можна сказаць, праект падводзіць вынікі паступленняў у фонды музея ў 2020 годзе. Адабраны найбольш цікавыя прадметы, — растлумачыў вядучы навуковы супрацоўнік. — Спадзяёмся, што пілотны праект зацікавіць гледачоў і будзе прадоўжаны».

Усяго ў фондах Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея налічваецца больш за 175 тыс. экспанатаў. У мінулым годзе паступіла 1,7 тыс. прадметаў.

Звязда, 5 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:05.06.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Брэст Музеи Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме