https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Горкі запрашаюць на рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці «Славянскі карагод»


Фестываль пачнецца 5 чэрвеня і будзе працягвацца да наступнага дня, паведамілі арганізатары.
З раніцы на пляцоўцы перад Дзіцячай школай мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства разгорнецца выстава—кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, будуць працаваць атракцыёны, праводзіцца конкурсы і гульні. Да сябе ў госці запросяць тэматычныя пляцоўкі і творчыя майстэрні, адбудзецца паказ моды «Ад традыцый да сучаснасці.» Пасля ўрачыстага адкрыцця пачнуцца спаборніцтвы сярод дзяцей у інструментальнай, тэатральнай, харавой, вакальнай творчасці, а таксама ў выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У рамках фестывалю горацкі гісторыка-этнаграфічны музей запросіць на аглядальную экскурсію «Ад старадаўніх часоў да сучаснасці», а батлеечны тэатр «Дзіва» — на прагляд спектакля. Творчая гасцёўня «Жытнёвы звон зямлі Горацкай» парадуе аматараў народнай творчасці выставай саламяных вырабаў, а прыхільнікі выцінанкі змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе. Вечарам адбудзецца дыскатэка. А наступны дзень рэгіянальнага свята пачнецца з акцыі добрых пажаданняў.

— Фестываль праводзіцца раз у два гады з мэтай выяўлення новых талентаў сярод падлеткаў, — адзначыла намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі Горацкага райвыканкама Вольга Панасюк. — Сёлета ён адбудзецца ў дзявяты раз. Сёлета ў ім удзельнічаюць юныя таленты ад 6 да 16 гадоў з Горак, Магілёва, Крычава, Дрыбіна і нават з Оршы Віцебскай вобласці.

Нэлі Зігуля
Звязда, 4 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:04.06.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:133
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Детское творчество Магілёўшчына Горкі "Славянский хоровод"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме