https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ігар Чаргінец: «Васількі» застануцца ў небе


Генеральны дырэктар «Белавія» Ігар Чаргнец на старонцы ў Facebook пракаментаваў закрыццё паветранай прасторы для самалётаў авіякампаніі.
«Да гэтага часу Белавія атрымлівае “падзякі” ад урадаў Вялікабрытаніі, Францыі, Літвы. ЗША і іншых. У мінулым годзе — за выратаванне іх тысяч грамадзян, дыпламатаў, вайскоўцаў. Людзей! Гэтыя словы паўтараліся як мантра на працягу па-мойму двух тыдняў штодня. І сапраўды не забыліся! Мы зараз адчулі гэтую незабытую падзяку на сабе», — напісаў Ігар Чаргінец.

«Савет ІКАО сабраўся і прыняў рашэнне расследаваць пасадку самалёта Ryanair у Мінску да 25 чэрвеня. Але сёння, не чакаючы нават пачатку расследавання, вышэйпералічаныя краіны фактычна ўвялі санкцыі супраць “Белавія”. Відавочна спланаваныя дзеянні ўрадаў па закрыцці не толькі іх краін для пасадкі нашых бартоў закрываюць адзін за адным паветраныя калідоры. І гэта да расследавання інцыдэнту, у якім можа і ёсць вінаватыя, але дакладна не “Белавія”», — апісаў сітуацыю генеральны дырэктар.

Ён таксама дадаў: «А што Белавія? Не дачакаецеся! Мы не скароцім персанал на 50%, як вы хацелі б. Мы прарвемся! "Васількі" застануцца ў небе, мы будзем лётаць!»

Звязда, 29 траўня 2021
 
Дата публикации:29.05.2021
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:373
 
Ключевые слова:
Белавиа Авиаперевозки Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме