https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выданне Эміля Насірлі "Гейдар Аліеў. 100 імгненняў жыцця" прэзентавалі ў Мінску


Выданне Эміля Насірлі "Гейдар Аліеў. 100 імгненняў жыцця" прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску.
Кніга выдадзена да 100-годдзя з дня нараджэння агульнанацыянальнага лідара Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева ў рамках міжнароднага праекта "Выданне кніг, прысвечаных спадчыне вялікага лідара Гейдара Аліева". У ёй адлюстраваны знамянальныя моманты з жыцця і дзейнасці Гейдара Аліева, прадстаўлены фатаграфіі з сямейнага архіва, сустрэч з сусветнымі лідарамі, навукова-публіцыстычныя матэрыялы.

Кніга расказвае пра жыццёвы шлях палітыка, яго ўнутраную і знешнюю палітыку, адносіны да радзімы і народа, яго ролю ў фарміраванні дзяржаўнасці, рэалізацыю стратэгіі нацыянальнага развіцця.

Аўтар выдання член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Эміль Насірлі расказаў журналістам, што гэта яго другое выданне, прысвечанае 100-годдзю агульнанацыянальнага лідара Азербайджана. Па распараджэнні азербайджанскага лідара Ільхама Аліева 2023 год у Азербайджане быў аб`яўлены Годам Гейдара Аліева.

Эміль Насірлі паведаміў, што першая прэзентацыя выдання "Гейдар Аліеў. 100 імгненняў жыцця" адбылася ў Баку, другая прайшла ў Турцыі. Затым кнігу пераклалі на англійскую, рускую, румынскую мовы. Цяпер вядзецца пераклад на іспанскую і арабскую мовы. Англійская версія прэзентавана ў ЗША, Канадзе, Швейцарыі, Францыі, Чэхіі, руская версія - ва Узбекістане, Кыргызстане. Беларусь стала чарговай дзяржавай, дзе кніга прадстаўлена шырокаму колу чытачоў.

"Беларусь для нас дружалюбная, братэрская краіна. Цёплыя адносіны двух прэзідэнтаў уплываюць на нашы адносіны. І тут мы адчуваем сябе як дома", - адзначыў аўтар выдання.

Гаворачы пра ўклад Гейдара Аліева ў развіццё Азербайджана, Эміль Насірлі падкрэсліў, што ён стварыў Азербайджан з нічога. Дзякуючы яго мудрым рашэнням і дальнабачнасці палітыкі сёння існуе незалежны Азербайджан.

7 сакавіка 2024, Мінск
Звязда
 
Дата публикации:07.03.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:121
 
Ключевые слова:
Книгоиздание Гейдар Алиев Азербайждан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме