https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны запускае праект у сацсетках


Міністэрства замежных спраў Беларусі да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны запускае праект у сацсетках, паведамілі ў ведамстве.
"Мы прапануем паглядзець на Брэсцкую крэпасць і гісторыю яе абароны не толькі праз прызму сухіх фактаў і статыстыкі, а ўбачыць лёсы звычайных людзей, асобы са сваімі радасцямі і нягодамі, - адзначылі ў міністэрстве. - З сённяшняга дня і да 22 чэрвеня мы будзем дзяліцца ўрыўкамі з асабістых пісем ваеннаслужачых крэпасці і членаў іх сем`яў, напісаных імі літаральна за некалькі тыдняў да пачатку гэтай страшнай вайны".

У МЗС прапануюць "сфакусавацца ў гэтай серыі пастоў на тых, хто страціў у агні гісторыі сваё жыццё". "Калі вы захочаце падтрымаць нас і падзяліцца ўрыўкамі з лістоў сваіх родных і блізкіх, напісаных імі да або ў час вайны, калі ласка, размяшчайце інфармацыю з хэштэгам #ВОВ80", - паведамілі ў прэс-службе МЗС.

17 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.05.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:319
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война МИД Соцсети Брэст
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме