https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Не трэба раздзяляць дзяржаўную сімволіку і нацыянальную


Такім меркаваннем з газетай "СБ. Беларусь сегодня" падзяліўся палітычны аналітык, эксперт РГА "Белая Русь" Пётр Пятроўскі.
Не трэба раздзяляць дзяржаўную сімволіку і нацыянальную. Тыя спекуляцыйныя ідэі і іх носьбіты, якія сцвярджаюць адваротнае, раздзяляюць і раз`ядноўваюць наша грамадства і ўводзяць грамадзян у зман. Дзяржаўная і нацыянальная сімволіка - гэта словы-сінонімы! 

Паводлеслоў Пятроўскага, беларуская дзяржаўная сімволіка была ўзгадавана і распрацавана ў вельмі складаны час ХХ стагоддзя, у эпоху станаўлення беларускай дзяржаўнасці, у працэсе яе распрацоўкі былі задзейнічаны найбольш яркія і якасныя розумы беларускага народа.

"І гэта можна гаварыць і пра беларускі Дзяржаўны герб, і пра беларускі Дзяржаўны сцяг. Яны ілюструюць псіхалогію, менталітэт беларускага народа і з`яўляюцца нейтральнымі ў рамках геральдыкі еўрапейскага цэнтра. Скажам, існуючы на беларускім сцягу арнамент - гэта найбольш старадаўні элемент геральдыкі калі не ў сусветным маштабе, то ў еўрапейскім дакладна. Ён ілюструе сутнасць складанага лёсу беларускага народа, які стагоддзямі выступаў як "пан сахі і касы", - сказаў аналітык. - Чырвона-зялёнае спалучэнне колераў, з аднаго боку, з`яўляецца традыцыйным для ўсходнееўрапейскай прасторы (звярніце ўвагу на дзяржаўную сімволіку Балгарыі, Венгрыі, Літвы). З іншага боку, гэта адлюстроўвае злучэнне пераможнага чырвонага сімвала, які бярэ пачатак яшчэ ў старадаўнія часы Кіеўскай Русі, і зялёную - партызанскую - сутнасць беларусаў, якія не толькі змаглі перажыць складаны час пад акупацыяй, але і змагацца пры гэтым за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне".

Пётр Пятроўскі ўпэўнены, што герб беларускага народа - гэта наогул сімвал багацця, працавітасці, прыроды і грамадскай салідарнасці.

"У ім злучаюцца і колас, і лён, і канюшына, і іншыя сімвалы, пры гэтым на ім ёсць контурная выява краіны і глобус, якія ілюструюць, што Беларусь - не краіна на абочыне, не ізаляцыянісцкая нейкая дзяржава, а краіна, якая гатова і хоча ўнесці свой уклад у сусветнае развіццё ўсяго чалавецтва. Таму можна гаварыць, што дзеючая дзяржаўная сімволіка адлюстроўвае як менталітэт і традыцыі, так і накіраванасць беларускага народа ў будучыню. І яна з`яўляецца ў гэтых адносінах безальтэрнатыўнай. У ёй адлюстраваны Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, глыбокія старажытнагістарычныя сэнсы і месца беларускага народа ў сучасным свеце, які глабалізуецца", - падкрэсліў палітолаг.

У сваю чаргу дырэктар аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка нагадаў, што дзяржаўныя герб і сцяг - гэта абавязковыя атрыбуты, адны з самых важных сімвалаў дзяржавы.

"Гэта сімвалы, дзеля якіх жывуць і паміраюць, якім даюць прысягу і ў прысутнасці якіх праводзяцца ўсе найважнейшыя мерапрыемствы дзяржавы. Стаўленне грамадзян да іх вызначаецца многім, у тым ліку і гонарам за сваю краіну. Мы доўгія гады назіралі, што недаацэнка гэтых сімвалаў шмат у чым і прывяла да тых падзей і таго непаразумення, якое ўзнікла ў нашым грамадстве і на якім знешнія дэструктыўныя сілы не пакідаюць спроб згуляць. Таму, у гэтым я цвёрда перакананы, значнасць гэтага дня (Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга.) павінна ўзрастаць - і мы ўсе павінны ўдзяляць гэтаму святу асаблівую ўвагу", - рэзюмаваў эксперт.

7 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.05.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:151
 
Ключевые слова:
Символика День государственного герба и флага
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме