https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аб`яўлены конкурсны адбор сцэнарных заявак да фільмаў "Мая Беларусь"


Аб гэтым паведамілі ў Мінкультуры.
Міністэрства культуры з Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" і Беларускім саюзам кінематаграфістаў па 1 ліпеня праводзяць конкурсны адбор сінопсісаў (сцэнарных заявак) фільмаў "Мая Беларусь". 

Мэта адбору - пошук арыгінальных канцэпцый для стварэння літаратурных сцэнарыяў і далейшай вытворчасці фільмаў па наступных намінацыях: "Поўнаметражны фільм у ігравой форме, які адлюстроўвае падзеі міжваеннага перыяду і гістарычнае значэнне ўз`яднання Заходняй Беларусі і БССР"; "Поўнаметражны фільм у ігравой форме, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў"; "Поўнаметражны фільм у анімацыйнай форме, прысвечаны жыццю Усяслава Чарадзея".

Удзельнікамі конкурснага адбору могуць быць грамадзяне Беларусі, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у рэспубліцы. Для ўдзелу па 30 мая неабходна прадставіць заяўку і матэрыялы на электронны адрас Міністэрства культуры (ministerstvo@kultura.by, 14-04@kultura.by).

Пераможцы атрымаюць грашовую прэмію, а таксама права рэалізаваць пададзены сінопсіс у паўнацэнны літаратурны сцэнарый пры падтрымцы арганізатара конкурснага адбору ў 2021-2022 гадах.

Падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу можна знайсці на сайце Міністэрства культуры ў раздзеле "Конкурсы і мерапрыемствы".

3 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.05.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:283
 
Ключевые слова:
Конкурс Синопсис Моя Беларусь Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме