https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запускае ў сацыяльных медыя рэспубліканскі патрыятычны анлайн-праект "Подзвіг маладых", прысвечаны 76-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне


Аб гэтым паведаміла афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага камітэта БРСМ Наталля Сталпінская.
БРСМ дае старт патрыятычнаму анлайн-праекту "Подзвіг маладых"

"Гэта праект для сучаснай моладзі. Ён расказвае пра жыццё юных беларускіх патрыётаў ваеннага ліхалецця, якія з першага дня вайны сваімі гераічнымі ўчынкамі ў барацьбе з фашысцкімі акупантамі імкнуліся прыносіць карысць роднай краіне. Юнакі і дзяўчаты не перакладвалі адказнасць на старэйшых, а, рана пасталеўшы, змагаліся на фронце, праяўлялі гераічную самааддачу і працаздольнасць у тыле і падполлі", - расказала Наталля Сталпінская.

Анлайн-праект "Подзвіг маладых" будзе рэалізаваны з 3 мая па 3 ліпеня ў цэнтральных і рэгіянальных афіцыйных сацыяльных медыя БРСМ у Telegram, Instagram, "УКантакце".

"Запускаем у сацсетках наш патрыятычны праект напярэдадні Дня Перамогі і завершым яго ў Дзень Незалежнасці Беларусі - дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёння важна захаваць гісторыю і расказаць моладзі пра подзвіг нашых равеснікаў, таму ва ўсіх кутках Беларусі актывісты БРСМ уключыліся ў даследчую работу. Моладзь даведаецца пра подзвігі Зінаіды Партновай, Пятра Кацельнікава, Марата Казея, Мікалая Кедышкі, Іраіды Іваноўскай і многіх юных герояў Вялікай Айчыннай вайны", - падкрэсліла прадстаўнік ЦК БРСМ.

Паводле слоў Наталлі Сталпінскай, анлайн-ініцыятыва, якая расказвае пра подзвіг юных абаронцаў Айчыны, стане састаўной часткай шматступеньчатага рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Кветкі Вялікай Перамогі", сімвалам якога з`яўляецца чырвона-зялёная стужка ў спалучэнні з яблыневым цветам.

"У гэтыя дні па ўсёй краіне будзе рэалізавана больш за 500 мерапрыемстваў праекта "Кветкі Вялікай Перамогі". Напрыклад, з 1 мая сімвал праекта ўпрыгожыў аватаркі ўсіх афіцыйных паблікаў моладзевага саюза ў сацсетках і мэсэнджарах, а ўжо заўтра мы прапануем моладзі паўдзельнічаць у рэспубліканскім творчым конкурсе "Мы памятаем", - дапоўніла яна.

3 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.05.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:210
 
Ключевые слова:
БРСМ Акция День Победы Молодёжь Интернет Соцсети
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме