https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Распачалася юбілейная рэспубліканская выстава «Аршанскія традыцыі»


Пра гэта паведамілі ў Аршанскім райвыканкаме, адным з арганізатараў мерапрыемства.
На аршанскай Лядовай арэне дадзены старт IX Міжнароднаму эканамічнаму форуму і X рэспубліканскай універсальнай выставе-кірмашы «Аршанскія традыцыі». 

Багатая праграма запланавана на працягу чатырох дзён.

У прыватнасці, тутэйшым і гасцям-турыстам вельмі падабаецца купляць на вуліцы прадукцыю па прывабных цэнах: ад хлебабулачных, кандытарскіх, мясных вырабаў да адзення і абутку... 

Дзелавыя людзі на форуме наладжваюць бізнес-сувязі, вывучаюць на месцы прапановы для інвестыцый, інавацыі. Для іншаземных прадстаўнікоў улады, прадпрымальнікаў з гарадоў-пабрацімаў, якія не прыехалі ў горад над Дняпром, быў наладжаны тэлемост.

Сярод іншага арганізаваны «прафесійны кірмаш». Патэнцыйныя абітурыенты могуць даведацца пра навучальныя ўстановы. Навучэнцы, студэнты і іх выкладчыкі распавядуць пра нюансы пры паступленні, у даступнай форме прэзентуюць прафесіі, адкажуць на пытанні.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 29 красавіка 2021
 
Дата публикации:29.04.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:199
 
Ключевые слова:
Ворша Выставка Ярмарка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме