https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Першамаем


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сёння мы славім людзей працы, адзначаем поспехі лепшых прадпрыемстваў, калектываў, асобных цэхаў і брыгад, ушаноўваем ветэранаў. Беражом гэту традыцыю як даніну павагі пакаленням, якія здзяйснялі працоўныя подзвігі на карысць Айчыны. Прадаўжаем пачаты імі адзіны правільны і правераны часам шлях да працвітання роднай зямлі і дабрабыту народа. Шлях штодзённай працы - карпатлівай, сумленнай і стваральнай", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што за апошнюю чвэрць стагоддзя Беларусь шмат чаго дасягнула: наведзены парадак на зямлі, зроблены цудоўныя дарогі, захаваны і мадэрнізаваны вытворчасці, узведзена атамная станцыя. І як вынік - пабудавана чыстая, утульная, камфортная краіна.

"Упэўнены, што разам, аб`яднаўшы творчыя намаганні, працавітасць, волю і інтэлект, мы зможам процістаяць любым выклікам і пагрозам, вырашыць усе задачы сучаснага парадку дня", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў беларусам мірнага неба, здароўя, шчасця і новых прафесійных здзяйсненняў.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Першамаем

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Першамаем.

Сёння мы славім людзей працы, адзначаем поспехі лепшых прадпрыемстваў, калектываў, асобных цэхаў і брыгад, ушаноўваем ветэранаў. Беражом гэту традыцыю як даніну павагі пакаленням, якія здзяйснялі працоўныя подзвігі на карысць Айчыны.

Прадаўжаем пачаты імі адзіны правільны і правераны часам шлях да працвітання роднай зямлі і дабрабыту народа. Шлях штодзённай працы - карпатлівай, сумленнай і стваральнай.

За апошнюю чвэрць стагоддзя мы шмат чаго дасягнулі: навялі парадак на зямлі, зрабілі цудоўныя дарогі, захавалі і мадэрнізавалі вытворчасці, узвялі ўласную атамную станцыю. Пабудавалі чыстую, утульную, камфортную краіну.

Упэўнены, што разам, аб`яднаўшы творчыя намаганні, працавітасць, волю і інтэлект, мы зможам процістаяць любым выклікам і пагрозам, вырашыць усе задачы сучаснага парадку дня.

Шчыра жадаю беларусам мірнага неба, здароўя, шчасця і новых прафесійных здзяйсненняў.

Аляксандр Лукашэнка.

1 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.05.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:199
 
Ключевые слова:
Поздравление Первомай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме